ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ

§ 4. Кінуўшы, такім парадкам, погляд на два заходне-расійскія каштоўныя каменьчыкі-самародкі, устаўленыя ў штучную аправу «Слова», пабачыўшы тое, што дала народная гаворка для нашай пісьменнасці,— звярнема ўвагу і на другую яе часць, уфундаваную ўжо на «общерусской» царкоўнаславянскай мове. Першае, што тут кідаецца ў вочы — гэта брак паэтычных твораў, усюды раджаючыхся толькі ў кашульцы роднага слова. Гляньма "Цгырэй — і бачым агульную кволасць пісьменніцкай твор-часці, заглушанай чужым, мёртвым языком, каторы, як магільны камень, ціснуў яе, не даваў ёй выпрастацца, развіцца і ўшыр і ўглыб; таму ўзрост даўнейшай нашай пісьменнасці — гэта ўзрост перш за ўсё перапіскі ды перакладаў розных старэйшых твораў, гэта, далей, узрост  пераробкі іх і толькі на апошнім месцы — узрост творчаскага труда. Толькі выпадкова можна пабачыць запі-саным на яе скрыжалях імя таго альбо іншага пісьменніка; рэдка на якой цалі яе шэрай тканіны быў накладзены штэмпель часу і месца вырабкі. Адны і тыя ж рукапісы знаходзіліся як у Кіеве, так і ў Полацку і ў Уладзіміры, вытвараныя, напрыклад, у XI — XII сталецці, чыталіся і перапісываліся нават цераз колькі сот год. Такім парадкам, аглядаючы гэтыя творы, незнітованыя з адным якімсь іменем, часам альбо краем, мы павінны будзем гуртаваць іх толькі па зместу, не звяртаючы ўвагі на месца і на пару з'яўлення. Але тут жа адмецім, што развіццё беларускай пісьменна_сці ішло чым далей, тым усё больш бардзеючым крокам і павялічывалася не ў арыфметычнай, а ў геамет-рычнай прагрэсіі: так камень, ідучы да дна соннага става, робіць на яго люстранай гладзі спачатку ледзьве відны, але што раз болей пашыраючыйся круг; такім жа парадкам узрастала і нашая пісьменнасць. Уважаючы на гэтае, мы разаб'ем яе на два неадзінакавых па сваей велічыні і разнабочнасці кавалка, першы з каторых павінен будзе ахапіць XIII і XIV сталецці, а другі — толькі XV-e.

§ 5. Старэйшым з дайшоўшых да нас заходнерускіх рукапісаў дасюль астаецца дагавор, зроблены між Рыгай і смаленскім князем у 1229 г.,— першы з даволі доўгай чаргі, у каторай месца падупаўшага Смаленска хутка заняў Полацк. Апроч таго, мы маем яшчэ крыху розных грамат: жалаваных, дагаворных, укладных, клятвеных і інш.,— а ўсяготвораў, прыстасаваных да гасударствен-нага пажытку і з'явіўшыхся на працягу двух сталеццяў (XIII і XIV), мее_цца цяпер каля 40; урэшце, збераглося яшчэ пяць рэяігійных кніг — 2 спіскі Псалтыры і 3 Евангелля ". Гэтым і абмяжовываецца ўвесь спадак, дастаўшыйся нам ад абодвух першых вякоў жыцця нашай пісьменнасці. У параўнанні з ім можа здавацца добрым тое палажэнне, у каторым яна знаходзілася на працягу XV сталецця . К гэтаму часу Вялікае княжаства Літоўскае даволі цвёрда ўстанавіла свае межы, і беларуская зямля рэзка абасобілася ад зямель маскоўскіх, так што ўсе стасункі між імі, якія і былі раней, на доўгі час абарваліся бадай што зусім. Таму ўмацовываўшаяся тады маскоўская пісьменнасць павінна была доўгі час расці і развівацца без жаднага звязку з пісьменнасцю беларускай, палажэнне каторай, як мы ўжо ўказывалі, палепшылася ў параўнанні з папярэднімі часамі; прычынай гэтага пад'ёму трэба прызнаць узмацаванне некалькіх важных з'явішч, каторыя ўзрасталі, падтрымовываючы ўвесь час адзін аднаго. Педщае, к тэй пары беларуская народная культура ўжо вырабілася ў аснаўных чартах, ужо адстаялася, пачала ацвердзяваць. Будучы больш развітай ад—культуры літоўскай, яна пераважыла гэтую апошнюю на вагах гісторыі, так што ўсё гасударственнае жыццё Вялі-кага княжаства адбывалася ў беларускіх нацыянальных формах,— літоўскім было тут адно толькі название, адзін толькі этыкет; на беларускай гаворцы ішоў суд, пісалiся акты і граматы, вяліся перагаворы з чужаземнымі гасударствамі; па-беларуску размаўлялі і вялікія князі і баяры, нават літоўцы родам, бо абеларушыванне іх ішло тады поўным ходам; звычайна, што свае духоўныя патрэбнасці яны задавальнялі з кніг у беларускай мове, каторая, да рэчы сказаць, ужо нямала вымыла з іх цар-коўнай славяншчыны; поруч з тым і самы лік кніг павя-лічыўся, бо цяпер іх было можна ўжо лягчэй зразумець, ды і людзей, прыхільных да чытання, патроху прыбывала. Павэдлуг гэтага пад'ёму ў пісьменнасці і рукапісаў, належачых да XV сталецця, дайшло да нас значна болей чым ад папярэдняга. 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 [10] 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46