ЗАБЫТЫ ШЛЯХ

Цяжкі ўдар прыняла на сябе наша краіна: на яе абшарах зыйшліся мільённыя арміі, точуцца бітвы, усё нішчыцца, гаспадарка гібеець, не тысячы, а соткі тысяч людзей павінны кідаць усё свае ды ісці па нязмераным дарогам далей, а куды — немаведама; ісці, не знаходзячы прытулку, не маючы скарынкі хлеба, паміраючы І ад гол аду, і ад пошасцяў, не ведаючы, якую даць сабе раду.

I мы, беларуская інтэлігенцыя, будзьма ратаваць іх, як ратавалі і дасюль, будзьма ратаваць і ў сваім краю, І на чужыне, памінаючы ў гэтыя грозныя часы абяцанне, каторае ў сэрцы сваім даваў кожны з нас: сілы свае ахвяраваць роднаму краю. Але роднаму краю, а не толькі не маючым прыпынку разграмлёным людзям. Бо, баронячы наш народ, мы павінны бараніць І нашу культуру. I што б там ні было, а гмах яе, калісьці распачаты, павінен быць збудованы да канца. Вось чаму я бяруся гаварыць аб справах, здавалася б, зусім не прыпадаючых да цяперашніх часоў: мова мая будзе аб адным дужа вялікім недахваце ў бела-рускай паэзіі.

 

*    *

Я пільна прыглядаюся да беларускай паэзіі і заўшэ з радасцю бачу, што яна — паэзія жывая. Не таму, або лепі не толькі таму жывая, што ўжо ёсць у яе колькі запраўды здольных песняроў, іншы раз даючых нам поўныя натхнення, бездаганныя творы. Гэта асаблівага значэння не мае. Куды большую ўвагу звяртае на сябе тое, што за восемдзевяць год свайго праўдзівага існавання наша паэзія прайшла ўсе шляхі, а пачасці і сцежкі, каторыя паэзія еўрапейская пратаптывала болей ста год. 3 нашых вершаў можна было б легка зрабіць «кароткі паўтарыцельны курс» еўрапейскіх пісьменніцкіх напрам-каў апошняга веку. Сентыменталізм, рамантызм, рэалізм і натуралізм, урэсьце, мадэрнізм — усё гэтае, іншы раз нават у іх рожных кірунках, адбіла наша паэзія, праўда, найчасцей бегла, няпоўна, але ўсё ж ткі адбіла. Вялікую ўнутраную рухавасць мае яна — аб гэтым не можа быць і споркі.

*

*    *

I ўсё ж, хоць многа шляхоў прайшла пры сваім раз-віцці наша паэзія, але адзін дасюль яшчэ абмінае яна — свой родны, беларускі шлях, праложаны праз соткі год народнай песеннай працы. Соткі год народ вытвараў сваю паэзію, вырабляў прыпадаючыя да сваёй душы вобразы, параўнанні, эпітэты, сюжэты, творчаскія падходы. А чым нашы песняры скарысталіся са ўсяго гэтага? Бадай што нічым.

Праўда, яшчэ год семдзесят таму назад Ян Чачот на-друкаваў каля трыццаці ўласных песняў, напісаных так добра накшталт народных, што і адрожніць ад іх было не зусім легка. Але зборнічка таго даўно ўжо няма, вершы Чачота не перадрукаваны, ніхто іх не ведае і ніякага ўплыву на нашу пісьменнасць яны не мелі і не маюць.

 

Социология и общество в Беларуси и в мире.


[1] 2 3