ЗАБЫТЫ ШЛЯХ

Ідучы першай дарогай, мы, праўда, трохі аднавім нашу паэзію, і яна прыбярэцца крыху ў народны колер (як тая паненка, што надзела ўзятую ад вясковай дзяўчыны шну-роўку). Але, як кожны бачыць, гэта не шлях да шырокага развіцця паэзіі. Да таго ж — не забудзем, што праз такія запазычкі чытач пачынае неяк сумлявацца ў творчаскіх сі-лах пісьменніка: мо таму ён запазычае, што свайго ства-рыць не можа? Калі запазычана спраўды каштоўная рэч, дык вынікае думка: чаго варт пісьменнік, у каторага леп-шае — заназычкі? А дзе-хто, можна спадзявацца, нават крыкне, плагіят! (крадзёж з пісьменніцкага вытвору). Але досыць аб гэтым. Ці рабіць тыя запазычкі, ці не рабіць — паважнага значэння гэта не мае. Для шырокай жа працы трэба ўступаць на другі адзначаны намі шлях.

Аднак І тут можна ісці па-рожнаму: можна старанна ўдаваць тое, што ёсць у народнай песні, кіруючыся, каб даць вытвор, які не можна б было адрожніць ад народных. Гэта сталася б каронай для такой працы. Можна пісаць і інакш — не намагаючыся падрабіцца над народную песню, але ў народным духу, прыклад чаго даў Каганец у сваім «Кабзару».

Проці першага спосабу многа можна сказаць. Напісан верш, каторага ад народнай песні і не адрожніш. Гэта — трыумф пісьменніка, стаўшага на такую пуціну. Але на што той верш? ЦІ ж замала было б народных песняў І без яго? Далей,— мы ж радзіліся аб развіцці народнай паэзіі, а тут у лепшым прыпадку становімся уровень з ёй, аб развіцці ж няма і мовы. Яшчэ адно: круг сюжэтаў песні нешырокі, ён хутка будзе пройдзен увесь да канца, і тады пачнуцца прыкрыя паўтарэнні старога, ужо сказанага, пісьменніку будуць звязаны скрыдлы, паэзія ўпрэцца чалом у сцену. Урэсьце ж, адна рэч — песня, другая — верш; песня пяец-ца, і гэтае робіць да яе такія вымогі і надае ёй такія прык-меты, удаваць каторыя ў вершы было б слепатой.

Астаецца апошні шлях. Ісці па яму — справа верная, але небяспечная. Бо што такое той «народны дух»? На ім няма ані кляйна, ані пломбы, а таму пад яго прыкрыццем, канечне, будуць занасіцца ў нашу пісьменнасць і наследаванні з велікарускай ды ўкраінскай народнай паэзіі, пад уплыў каторых так легка падпасці, і ўласныя нікчэмныя выдумкі, і яшчэ шмат што. Ізноў скажу— шлях верны, але небяспечны. Думаецца, пакуль мы робім першыя крокі, трэба нам трымацца народнай песні, як сляпы трымаецца плота, трэба стаць бліжэй да першага з абодвух спосабаў творчасці; але пры гэтым мы павінны памятаць, што ён добры толькі для пачатку працы, што на ім далека не зайдзеш, і што раней або пазней мы павароцім на шырокі, у бязмежную даль пралёгшы, шлях. Дзе яго шукаць — мы ўжо гаварылі.

 

 

*    *

Мы падайшлі к канцу. Астаецца сказаць усяго некалькі апошніх слоў.

Намагаючыся зрабіць нашу паэзію не толькі мовай, але І духам, І складам твораў шчыра беларускай, мы зрабілі б цяжкую памылку, калі б кінулі тую вывучку, што нам давала светавая   (найчасцей еўрапейская)   паэзія.  Гэта апошняя праца павінна ісці поўным ходам. Было б горш, чым нядбальствам, нічога не ўзяць з таго, што соткі наро-даў праз тысячы год сабіралі ў скарбніцу светавой культуры. Але занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго,— гэта яшчэ горш: гэта знача глуміць народную душу. Да таго ж адны жабракі могуць праз усё жыццё толькі браць. Трэба-ж і нам, беручы чужое, калі-нікалі даць нешта свае. А свайго, як мы бачым, мы давалі меней, чым маглі.

 

1915


1 2 [3]