ЗАБЫТЫ ШЛЯХ

Замала «беларускасці» было (апрыч Чачота ды Петру-ка з-пад Крошына, ды яшчэ, быць можа, Баршчэўскага) у нашых даўнейшых песняроў, творы каторых мы ведаем, замала яе і ў сучаснікаў. Адзін толькі Каганец, пішучы вершы, аглядаўся на народную песню, намагаўся, каб яны былі праняты яе духам і яе прыкметамі. Ды, на жаль, мала было ў яго творах натхнення і выхадзілі яны ў яго важкімі, тапорнымі, бяссільнымі. Таму ў друку іх бадай што зусім не з'яўлялася і ніякага следу ў беларускай паэзіі яны не пакінулі. Аднак, хоць і зрэдку, Каганец падвышаўся да праўдзівай творчасці, і тады ў яго вынікалі такія вершы, як «Кабзар» («Н.(аша) н.(іва)», 1909 г.) — рэч самародная, веючая народным духам і пакідаючая моцнае ўражанне.

Апрыч гэтага, гаварыць астаецца мала аб чым. Зрэдку, то там, то сям спатыкаюцца ў сучасных вершах то народны эпітэт, то народны паралелізм, або метр, або рыфма, або сюжэт. Але як тое рэдка і як тое выпадкова! Часцей гэтае спатыкалася ў Цёткі, я даў невялічкую нанізку вершыкаў, пачасці ўдаваўшых беларускую песню *, дзве-тры такія ж рэчы напісаў Купала. А па-за тым трэба ставіць кропку. Беларускіх вершаў у нас яшчэ не было — былі толькі вершы, пісаныя беларускай мовай.

 

*    *

Беларускіх вершаў яшчэ не было, але яны павінны быць, і будуць! Як кожны народ мае сваю нацыянальную душу, так ён мае і свой асаблівы склад (стыль) творчасці, найбольш прыдатны да гэтай душы. Есць ён і ў нас, бела-русаў, І мы мусіма звярнуцца да яго, каб улажыць што-небудзь свае ў скарбніцу светавой культуры, каб уліць у нашую паэзію свежыя сокі, каб стаць бліжэй да душы роднага народа, лепі паталіць яе духоўную смагу і запраў-ды ўзяцца за вялікую працу: развіццё беларускай народ-най культуры.

Распачаць гэтую справу ў паэзіі будзе нялёгка: куды лягчэй ісці па прабойным дарогам, куды лягчэй пісаць, маючы перад вачыма добрыя прыклады; а тут усё, ад иа-чатку І да канца, трэба рабіць самому. Есць І шмат іншых перашкод, вымагаючых пільнай працы і доўгіх дум; асабліва цяжка прыходзіцца пры наиважнеишым І найгоршым пытанні: штоз песняў, каторыя пяюцца ў нас, належыцьда беларусаў, а што ўзята ад велікарусаў, украінцаў, нават у палякаў? Скрозь спатыкаюцца ў нас песні, вядомыя ў іх, або ўстаўлены кавалачкі з гэтых песняў, цікавыя параў-нанні і т. д. Ці мы бралі ад іх, ці яны ад нас? Ці зраслося запазычанае з душой беларуса, ці асталося чужым? Міма гэтых (і шмат якіх іншых) запытанняў моўчкі прайсці не можна, але і адказаць на іх не проста. Ды як бы ні прыхо-дзілася цяжка, а праўдзівая беларуская паэзія павінна знайсці для сябе працаўнікоў: бярымося ж за гэтую нялёг-кую, але вясёлую работу.

 

*

*    *

Бярымося! Наш сягонняшні, наш заўтрашні напрамак — да забытага намі народнага беларускага шляху. Але выйшаўшы на яго, становімся мы на расстанні: мы можама жыўцом браць з народных песняў тыя скарбы, аб каторых была мова вышэй,— браць і ўстаўляць у свае вершы; далей, мы можама вучыцца ў народа, навыкаць да яго творчаскіх падходаў. За што ж нам брацца?


1 [2] 3