Произведения Интересные ссылки купить lcd телевизор . Наши услуги создание сайтов визиток, создание сайта визитки, студия по лучшим ценам | АПОКРЫФ1. Ад Максіма Кніжніка пачатак... 2. I калі скончылася сем тысяч год ад стварэння свету, Хрыстос ізноў зышоў на зямлю і хадзіў па ёй, каб споўнілася тое, аб чым сведчылі прарокі. 3. I хадзіў Ен па ўсім Забраным Краі і па Занёманшчы-не, і па Задзвіншчыне, і па Бярэзінскай зямлі. 4. I разам з ім святы Пётра і святы Юр'я. Але ніхто з людзей не пазнаваў Яго. 5. Бо ішлі яны босымі нагамі з непакрытымі галовамі і былі адзетыя ў белы кужаль ды суконныя світкі, а не таго спадзяваліся людзі. 6. Таму ніхто не ўзяў увагі на іх, калі ў часе жніва праходзілі між працуючых людзей. 7. Толькі музыка, катораму цяпер не было чаго рабіць, падыйшоў да іх і сказаў: сорамна мне, бо сягоння дзень працы і ўсе клапоцяцца каля зямлі; адзін я нікчэмны чалавек. 8. I сказаў яму Хрыстос: не смуціся ў сэрцы сваім. Ці ж не твае песні спяваюць яны цяпер, у часе жніва! Таму не схіляй нізка галавы твае, і не хавай аблічча ад вачэй людскіх. 9. Бо няма праўды ў тым, каторы кажа, што ты — лішні на зямлі. Запраўды кажу я табе: надыйдзе яму гадзіна горычы — і чым ён разважыць тугу сваю, апроч песні твае? Як у дзень смутку, таксама ў дзень радасці ён прыза-вець цябе. 10. I навучаючы яго, казаў: пад песні кладуць чалавека ў калыску, і з спевамі ж апушчаюць у магілу яго. 11.Штодзённымі клопатамі поўніцца жыццё людское. Але калі зварухнецца душа чалавека,— толькі песня здолее спатоліць яе. Шануйце ж песні свае. 12. Бо спяваюць навет і жабы ў багне, а ці ж не лепшымі будзеце вы за іх? 13. Так навучаў Хрыстос музыку. Але Пётра, пачуўшы словы яго, сказаў: Вучыцелю, у гэтай краіне ёсць людзі, каторым няма чаго есці. Ці ж не сціснецца ад сораму сэрца таго чалавека, каторы, шукаючы скарынкі хлеба, прыйдзе з песняй да іх? 14. У адпаведнасці яму, сказаў Хрыстос: так, жыццё гэтых людзей цяжкое, беднае і прыгнечанае. Чаму ж ты хочаш яшчэ пазбавіць іх красы! Мала дадзена ім — няўжо ж трэба, каб было яшчэ менш? 15. I, абярнуўшы аблічча свае да музыкі, папытаўся: калі пяюць песні ў вас? 16. Музыка адказаў: пяюць на Каляды, на Запускі, на Вялікдзень, на Троицу, на Яна Купалу, у Пятроўку, на зажынках і дажынках. 17. Пяюць на радзінах і хрэсьбінах, пяюць дзіцё ка-лыхаючы, і самі дзеці пяюць гуляючы; пяюць на ігрышчах і вяселлях, І на хаўтурах, і ў бяседзе, і пры працы, і на вайну ідучы, і ўва ўсякай іншай прыгодзе. Увесь круглы год пяюць. 18. I мовіў Хрыстос Пятру: ты, шкадуючы галодных людзей, асудзіў песню, але самі галодныя не асудзілі яе. Жывая яшчэ душа ў народзе гэтым. 19. Тады ізноў сказаў Пётра: але няхай жа ў песнях будзе страва для душы, няхай будуць думкі добрыя І навучаючыя, каб апроч красы, быў у іх і спажытак чалавеку. 20. I адказаў яму Хрыстос: няма красы без спажытку, бо сама краса І ёсць той спажытак для душы. 21. I навучаючы іх, мовіў: агляніцеся навокал! Ці ж не ніва калыхаецца каля нас? |