АПОКРЫФ

22. Цяжка каля яе працаваў гаспадар і, вось бачыць: паміж збожжа ўзраслі васількі.

23. I сказаў ён у сэрцы сваім: хлеб адбіраюць у мяне гэтыя сінія кветкі, бо поўнаважкія каласы маглі б узрасці тут заміж васількоў.

24. Але, яшчэ з малацця краса іх прыйшлася мне да душы. I таму я не вырву з каранём іх і не выпляню, як усякае благое зелле. Няхай растуць і радуюць, як у маленстве, сэрца маё.

25. Так казаў сабе гаспадар у сэрцы сваім! I не падняў ён рукі на васількі.

26. Я ж кажу вам: добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?

27. I, кажучы так, пачуў Ен песню жнеек, і прамовіў: слухайце што кажуць словы гэтай песні. Яе складалі людзі, якія ведаюць, чаго варты хлеб.

28. Яны ж пачулі, што словы тэй песні кажуць: няма леи in цвяточка над васілёчка. I далей ужо моўчкі ішлі яны.

29. I босыя ногі Хрыста пакідалі на цёплым, мяккім пылу дарогі сляды.

30. Але гора вам, людзі, бо даўно ўжо затапталі вы іх.
Амін.

Рукапіс гэты адшукаў Максім Богдановы

 

[1913]


1 [2]