3 АЛЕСЯ

(Пераклад з украінскай мовы)

 

Пекла было тут у тую часіну:

Гром звар'яцеўшы стагнаў і равеў,

Білі вакол пяруны без упыну,

Ўвесь небасхіл то пылаў, то чарнеў.

Бура прайшла і людзей я пытаю,—

Што жа зрабілася з роднаго краю?

Пэўна, руіны ў ім бура зрабіла...

Кажуць - разбітую ліпу дабіла.

Думка! Калі я цябе выліваю

Ў слова халоднае, ў песню сваю,

Гэткае ж пекла ў душы сваёй маю,

Паліць яна мне душу ўсю маю.

Што ж, асцюжоная словам людзкім,

Ты нарабіла ў краю дарагім?

Можа, разбіла маркотную ліпу

Смерці прясіўшую ў нуднаму рыпу.