3 М.ЧАРНЯЎСКАГА

(Пераклад з украінскай мовы)

 

Ўжо зноў не спаткаюцца тыя шляхі,

Якімі ў жыццё выходзілі мы зрання,

Мы ўсе пакляліся, маўляў жаніхі,

Да смерці ядынае меці каханне.

А як разышліся — пакінулі нас

Заходы і думкі высокіе ўраз:

На іншыя сцежкі жыццё нас звяртае,

Па-своему кожны свой век пражывае,

У кожнага неба і сонца свае,

Супольная ж праўды крыніца ня б'е.