ВЕЧАР

На небе месяц ўстаў зялёны

I хутка стане снегавым.

Над лесам, дзе шапочуць клёны,

У небе месяц ўстаў зялёны...

Ўсё спіць. Не бачыць свет стамлёны,

Што, свецячы праз хмарак дым,

У небе месяц ўстаў зялёны

I хутка стане снегавым.