3 А. КРЫМСКАГА

(Пераклад з украінскай мовы).

 

Кажуць людзі, быццам творачы мужчыну,

Бог зрасіў вадою высахшую гліну.

Але чорт падкраўся: выціснуўшы воду

Падмяшаў ён слёзы ў нашую прыроду.

 

Нудзяць нас праз тое цягам смуткі, жалі,

І адзін ратунак, каб яны маўчалі:

Выплакаць іх шчыра, голасна ці ціха,

Каб з слязамі разам вылілася ліха.

 

Ох, мне з гэтым лекам ачуняці трудна,

Слёзаў я не маю, а ў душы так нудна.

Ўжо яна згарэла, а не плачуць вочы,

Ўжо самлела сэрца, слёзы ж ліць не хоча.