МЛОСНАСЦЬ

Жоржу Куртэліну

 

Я — падупаўшы Рым, каторы пазірае

Ha белых варвараў, на бушаванне іх,

I стылем залатым ляніва акрасціх,

У блеску сонечным, стаміўшыся. складае.

 

Ў самотным сэрцы — зло. ў душы — нуда густая.

I бітвы чуючы, каторых шум не сціх,

He можа, кволы, ён дайсці жадань сваіх,

He хоча рушыцца, жыцця не аздабляе!

 

He можа, кволы, ён, не хоча на'т сканаць!

Ўсё зведана! Баціл, ты скончыш смех? Даволі!

Ўсё зведана! Няма чаго прамовіць болі!

 

Адно ёсць — вершыкі, што ўжо ў агні гараць,

Адно ёсць — п'яны раб, што вас не паважае,

Адно ёсць — пусткі сум, што сэрца уражае.