Ноч. Дождж. Нябёс імгла. Абрысам цёмным рэжа

Ноч. Дождж. Нябёс імгла. Абрысам цёмным рэжа

Гатычны горад іх. Стаяць скразныя вежы

I дахі гострыя знікаючы ў далі.

Пляц. Слупы шыбеніц трымаюць ля зямлі

Гурт мерцвякоў. Вятры вясёла іх гайдаюць.

Як у танку. Крукі ўжо хціва раздзіраюць

Цела ім. Ногі іх — здабыча для ваўкоў.

Кусты цярноўніка ды некалькі дубкоў

Ўздымаюць там i сям іссохшыя галіны.

К лясам, чарнеюшчым у глубіне карціны.

I арыштантаў трох, ссінеўшых i басых.

3 бакоў вядзе чарга здаровых вартавых.

Трымаючы мячы, бліскучыя, прамыя,

I проці іх з нябёс б'юць стрэлы дажджавыя.