Трэск дроў; газніцы блеск няяркі; за сталом

Трэск дроў; газніцы блеск няяркі; за сталом

Задумчыва сяджу з рукою пад віском;

Ў вачах каханай знік пагляд мой; ціша хаты;

Пара закрытых кніг, дымяшчайся гарбаты!

Прыемна думаць мне, што дню ізноў канец;

Салодка стомлены, чакаю я вянец,

Гарачы шлюбны мрок, шалёнасць першай ночы...

I гэта ўсё ісці з душы маёй не хоча,

Хоць час жаданы ў даль нясе чарга прыгод

Праз лютых месяцаў i скучных тыдняў ход.