Гул вулічных шынкоў; панельны бруд; каштаны

Гул вулічных шынкоў; панельны бруд; каштаны

Старыя; з іх ляціць праз дымныя туманы

Рой лісцяў; амнібус, каторы грукаціць

Жалезам i між кол рыпяшчых ледзь сядзіць,

Зялёны аганёк з чырвоным, быццам вочы,

Варочаючы ўкруг; i з люлькаю рабочы,

Дымяшчы, ідучы, гарадавому ў нос;

Капеж з дамоў на брук, што бачыў шмат калёс;

Асфальт істоптаны, з канаўкамі па краю

Дзеля памый... Такі мой шлях, ідушчы к раю.