ШЫНОК

Жану Марэсу

 

Ўжо кроўю ногі пыл шасы гарачай росяць,

I ўраз — чырвоны дах, мур белы між цянька.

I вывеска «Спакой» — вясёлы знак шынка...

Есць мяккі хлеб, віно i паспарту не спросяць.

 

Тут спяць, пяюць i п'юць, тут кураць i галосяць.

Шынкар — стары салдат; шынкарка ж даць шляпка

Ці вымыць твар хлапцам спяшыць,— іх больш пятка,

Вясёла кажучы, бо збыткаў мае досыць.

 

Ў каморы чорны столь з бярвенняў; па сцянам

Малюнкаў страшных рад: «Кароль чараўнікам»,

«Малек Адэль»... Баршчу пах добры павявае...

 

Вы слышыце? Саган, здаецца, ўжо чуваць;

Як ён гадзінніку вясёла падпявае!

Даль поля праз акно адкрытае відаць.