Рака срэдзь вулкі!

Рака срэдзь вулкі! Як мана

За мурам футаў з пяць, яна

Нязвычайнай явай уставае

I ціхай, цёмнаю сваёй,

Хоць i нямутнаю, вадой

Ля краю места працякае.

 

3 бакоў ідзе шырок пуць

I не дае, каб што-нібудзь,

Апроч туману, адбівала

Смяротна-жоўтая вада,

Хаця б ад золку чарада

Катэджаў чорна-жоўтых ззяла.

 

Серия книг фэнтези: Меч истины - американского писателя Терри Гудкайнд.