РАКАЎКІ

У кожнай з ракавак, пакрасіўшых сабой

Пячэру слічную, дзе ты мяне кахала,

Былі асобнасці свае i выглял свой.

 

Адна, чырвоная. як быццам выяўляла

Ўкрай распалённую каханнем сэрцаў кроў,

Калі я аж палаў, a ты разгарачала.

 

Другая нагадаць цябе магла б ізноў,

Ды толькі бледую, прыстаўшую, у мленні.

Калі, каб скрыць вачэй пасмех, я хмуру броў.

 

Вось гэта удала ад шыі уражэнне,—

Ружова-белая, кароткая яна,—

A тая — вушанят прыгожых закругленне.

 

I сэрца хваляваць магла між іх адна.

 

На сайте вы сможете прочесть шокирующие романы самого известного автора английского детектива, Сидни Шелдона.