У полі дзікім i апусцелым

У полі дзікім i апусцелым

Праходзяць ноччу дзве мары ў белым.

 

Мяртвы іх вочы, блядны іх чолы,

Іх словы з вуснаў злятаюць кволы.

 

У полі дзікім i апусцелым

Аб прошлым шэпчуць дзве мары ў белым.

 

«Ты наша шчасце ці ўспамінаеш?»—

«К чаму ж ты гэта цяпер жадаеш?»—

 

«Ці б'ецца сэрца, хоць проці волі,

Пачуўшы імя маё?»—«Ніколі».—

 

«Вясёла, моцна i так прыгожа

Кіпела наша любоў».—«Быць можа».—

 

«Сінела неба, расла надзея...»—

«Надзей няма ўжо, i свет цяямнее».

 

Так шэпчуць  мары, ўкруг — дол  аўсовы,

I чуе толькі ноч тыя словы.

 

На сайте вы сможете прочитать интригующие книги самого известного автора городских сказок, Сергея Абрамова. На сайте вы можете прочитать такие известные книги как «Человек со стены», «Стена» и другие.