Раяль цалуе тонкая рука

Son joyeux importun, d'un

clavecin sonoe *

(*Вясёлы i трывожны гук раяля)

Пэтру Барэль

 

Раяль цалуе тонкая рука

У час вячэрні, шэра-ружаваты;

I на крылах, цішэй ад вецярка,

Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты

Пужліва, песня, i срэдзь комнат хаты

Шчэ доўга веяў пах, як ад цвятка.

 

Што за калыска ціха так гайдае

Стамлёнага, бяздольнага мяне?

Чаго, як жэўжык, песня вымагае?

I што ў канцы яе прыпеў жадае,

Каторы гэтак хутка у акне,

Адчыненым на садзік, замірае?

 

На сайте вы сможете прочесть захватывающие книги самого известного автора триллера и захватывающего детектива, Патриции Корнуэлл.