Покуль, зорка, ўранці твой

Покуль, зорка, ўранці твой

Бледны блеск яшчэ зіяе.

(Між травой

Перапёлак цьма спявае).

 

Абярніся, глянь ка мне

Ў вочы,поўныя кахання,

(К небу мкне

Стая жаваранкау зрання).

 

Кінь пагляд, што ледзь відаць.

Бо нябёсы ззяюць сіне,

(Шум чуваць,

Гул вясёлы у даліне) !

 

I кахання думкі ў даль

Унясі на светле шпарка,

(Быццам сталь,

Траў paca блішчае ярка).

 

К мілай, што салодка сніць,

Іх прымчы цераз аконца...

(Трэ спяшыць,

Бо вось-вось заззяе сонца)!

 

На сайте вы сможете прочитать захватывающие книги короля российского фэнтези, Олега Авраменко. На сайте вы можете прочитать такие известные книги как «Грани», «Источник мироздания» и другие.