ЗАХАД Кацюлю Мендэсу

Слабне золак, згарае –

I нячутна, паволі

Смутак свой разлівае

Захад сонца у полі.

Смутак свой разлівае

Спеў ласкавы аб долі,

Душу цеша, сцішае

Захад сонца у полі.

Сны у ёй вынікаюць,

Як на сінім абшары.

Устаюць i сплываюць

Ў блеску захаду мары,

Устаюць i знікаюць

Сноў цудоўныя чары,

Быццам тонуць i ззяюць

Ў блеску захаду мары.

 

Дипломные работы по экономике