Сон цёмны ўсё мацнее

Сон цёмны ўсё мацнее,

Мне дзьме жыцця рушэнне.

Усніце, ўсе надзеі!

Усніце, ўсе хаценні!

 

Ўжо памяць я губляю

Пра добрае i злое.

He ведаю, не знаю...

О, здаранне благое!

 

Я — нібы ў склепе зыбка,

Каторую калыша

Чыясь рука няшыбка...

О, дайце цішы... цішы...

 

аренда микроавтобуса Москва лучший представитель услуг.