Ты ночкаю каляднай варажыла

Ты ночкаю каляднай варажыла

I ў воду воск напоўправідны ліла,

Цікавячы, што выхадзіла мне:

Курганчык... белы крыжык... так, магіла

У гэты рок я буду ўжо ў труне.

I, броўкі хмурачы, са дна ўзяла

Ты белы воск, яго сціскала, мяла

I, смеючысь, сказала: "Дзе твой кон?

Дык чым бы моц яго нас ні спаткала -

У маіх руках, як воск, падасца ён".