О, сум, усні ў душы маёй

О, сум, усні ў душы маёй,

Сум па кабеціне адной.

 

Я не усцішыў горкіх слёз,

Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс;

 

Хоць сэрца, хоць душу сваю

Ўдалі ад ёй даўно таю.

 

Я не усцішыў горкіх слёз,

Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс.

 

I сэрца, сэрца так стучыць

Душы маёй: «Ці можа быць,

 

Ці будзе зноў расстання сум,

Расстання гордасць, долі глум?»

 

Душа яму дае адказ:

«Як ведаць, мо сіло на нас,

 

Каб скуты мы i з ёй былі

Нат у расстанні i ўдалі».

 

На сайте вы сможете прочитать шокирующие произведения самого известного автора шпионского детектива, Эрика Ластбадера. На сайте вы можете прочитать такие известные книги как «Глаза Ангела», «Сирены» и другие.