IL FAUT, VOYEZ - VOUS, NOUS PARDONNER LES CHOSES

Трэ нам, бачыш, усё між сабой дараваць,—

Так хоць шчасце нарэшце спаткае абох,

A i прыдзецца гора ў жыцці нам зазнаць,

Дык прынамсі... ці ж не?.. будзем плакаць удвох.

 

Мы — дзве родных душы; о, калі б мы маглі

Сны бажанняў з дзіцячаю радасцю зліць,

Што йдземо ад мужчын i кабет удалі,

Пра ізгнанне патрапіўшы ў шчасці забыць

 

Звернемось жа ў дзяцей, у дзяўчатак малых,—

Hi любві, ні здзіўлення не маюць яны;

Ў лес, збляднеўшы, ідуць ад паглядаў людскіх

I не ведаюць нават, што ўжо прашчаны.

 

На сайте вы сможете прочитать шокирующие произведения самого известного автора приключенческого романа, Эмилио Сальгари. На сайте вы можете прочитать такие известные книги как «Черный Корсар», «Гибель Карфагена» и другие.