3 ЧУЖОЙ ГЛЕБЫ 3 П. ВЕРДЕНА

Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком,

Сэрца старое прабіў мне зіхацяшчым кап'ём.

 

З сэрца старога струёй люнула яркая кроў;

Знікла пад сонцам яна, ў землю ушла між цватоў.

 

З губ маіх вырваўся крык, бліск маіх зрэнак пагас;

Дрогнуўшы, ўмёрла маё сэрца старое ураз.

 

Рыцар пад'ехаў тады бліжэй на чорным кане.

Спрыгнуў з яго і рукою рану знайшоў у мяне.

 

Цяжка у рану маю палец акуты ўхадзіў;

Сэрцу жа голас цвярды строга прыказ гаварыў.

 

Таркнуў халодны, як лёд, палец у сэрца маё,

I ўваскрэсла у ім, чыстым i гордым, жыццё.

 

Сэрца без кропелькі зла, сэрца без кропелькі шкод,

Усё аднаўлёнае ўраз, білася ўзад i ўпярод.

 

Бледны, дрыжачы, я ўсё ж веры даць шчасцю не мог.

Як i ўсякі, каму робіцца відзімым бог.

 

Рыцар жа зноў на каня сеў, галавою кіўнуў

I, ад'язджаючы прэч, некалькі слоў мне гукнуў.

 

Вось што я чуў ад яго, вось што я чую ўвесь час:

«Будзь асцярожным цяпер! Гэтае добра ліш раз!»

 

Необыкновенно качественная уборка помещений в Москве.