Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш

Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш:

Асунулася цела, зблякла твар,

Засмяглі і растрэскаліся губы;

На іх парой няпэўна прабяжыць

Пасмех – і знікне, жалкі і пужлівы;

Як сцені, сіняватыя кругі

Навокала вачэй ляглі, а вочы

Як быццам просяць злітавацца ўсіх.

 

Так крохкая, пушыстая багатка

Пад ветрам аблятае, каб макло

Яе насенне узрасці і кветнуць,

І толькі кволае сцябло пасля

Гаворыць аб жыцці, дзіцям адданым.

 

...Руки опустились совершенно. Противно все! абсолютно всё! а если подумать... то причина все таки в учебе, ненавижу! т.к. весь этот бред к чертям никому не нужен! и тратится столько...

Противно все! Абсолютно всё!