ПРАКЛЯЦЦЕ ВАГІТНАЙ

К твайму аконцу каля ганка

Падходзіць варажыць цыганка

Ў лахмане зрэбным і нячыстым

Са срэбрам ззяючым маністым.

І, чуючы твае адмовы,

Шыпіць пракляцця злыя словы

"Каб ты дзіцё радзіла мёртвым!"

І, засмяяўшыся нясмела,

Ты задрыжэла і збялела.