ПАЧУЦЦЮ ЦЁМНАМУ ПАДЛЕГЛАЯ

Ты ўжо рассталася з уборам

І ў ложка шлюбнае лягла,

Свой сорам, свой жаноцкі сорам,

Дрыжачая, перамагла.

 

І ведаеш, - табе мучэнні

І нават мо канец жыцця

Сабой накліча пры раджэнні,

Ірвучыся на свет, дзіця.

 

Ды абяссіленай душою

Ты можаш аднаго жадаць, -

Каб семя бурнае муское

У нетрах цела пахаваць.

 

Таксама без надзей да спыну

У пропасць чалавек ляціць

і сквапна ўніз, на дно страмніны,

З салодкай жудасцю глядзіць.