КАХАННЕ I СМЕРЦЬ

Хоць мы былі адны ў той час, -

Я і зірнуць не смеў на Вас,

І тое, што тады зрабілася,

Знянацку вышла, але ўраз.

 

Не помню, як – я ручку ўзяз,

Не помню, як – пацалаваў,

Ціхутка пальчыкі цалуючы,

Як да дзіцёнка, ў лад казаў:

 

"Сарока-варона кашку варыла,

Дзетак карміла;

Гэтаму дала, гэтаму дала,

А гэтаму не дала:

 

Ты мал, глуп, табе кашка на палічцы

Ў чарапічцы.

Шух, шух, паляцелі,

На другую ручку селі".