У ВЁСЦЫ

Lumen coeli, sarcta rosa!

(*Светач мыслі, святая ружа!)

А. Пушкін

 

Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці,

I душы мацярэй нас могуць чараваці;

Вышэйшая краса - ў іх злітнасці жывой!

Артысты-маляры схіляліся прад ей,

Жадаючы з'явіць цераз свае халсціны

Пачуцці мацеры у вобліку дзяўчыны.

Красы тэй сімвалам, Маць-Дзева, стала ты, -

I глянулі твае з-пад пэндзаляў чэрты.

3 таёмным трэпетам на іх я пазіраю,

А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю.

Мінулае свае прыпамінаю я!

Між цёмных абразкоў прайшоўшага жыцця

Шукаю сквапна штось трывожнаю душою,

I здаранне адно ўстае перада мною.

 

Калісьці летняю рабочаю парой

Праз веску я ішоў. Панураю чаргой

3 абох бакоў кривой і вузкай вулкі хаты

Стаялі - шэрыя, струхлеўшыя; як латы,

Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх,

Іаж чарнелася салома стрэх гнілых.

Ўсё руйнавалася, старэла, адмірала,

I мала што вакол хоць трохі аздабляла

Вясковую нуду; мак яркія цвяткі,

Рознакалёрныя, як тыя матылькі,

У градах высыпаў і цешыў імі душу,

Ды можна йшчэ было там-сям пабачыць грушу,

Крывую, старую... вось толькі і ўсяго.

I да таго ж з людзей не відна нікаго, -

Яны на полі ўсе; не мільканець спадніца,

Не пройдзе з вёдрамі па воду маладзіца,

Не ўгледзіш белую магерку мужыка,

Ў паветры не памкне іржанне жарабка,

I песня сумная не паліецца звонка...

Што ж дзіўнага, калі, раптоўна крык дзіцёнка

Пачуўшы, дрогнуў я і аглядзеўся. Ах!

Я спудзіў хлопчыка; на руках і нагах

Ён, бедненькі, папоўз па траўцы ля сцяжынкі,

Да нянькі траплячы - так год васьмі дзяўчынкі.

I вось, дабраўшыся, ў падолак разам к ей

3 трывожным голасам уткнуўся ён хутчэй;

I, як схіляецца ад ветру верх бярозкі,

Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і, слёзкі

Сціраючы яму, штось пачала казаць,

Каб заспакоіць плач - зусім як быццам маць,

I саліваліся ў жывы абраз ядыны

Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны -

Дзіцячым, цененькім; і ў гэты час яна,

Здавалася, была аж да краёў паўна

Якойсь шырокаю, радзімаю красою,

I, помню, я на міг пахарашэў душою.

А можа не краса была ў дзяўчынцы той, -

Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой, -

А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі

Стараўся выявіць праз маці божай лікі.

 

Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця!

Зноў з ціхай радасцю цябе чытаю я.

Хай шмат чаго <ўжо> з тых гадоў крыніца

У памяці маёй, хай тэй дзяўчынкі мілай

Ужо воблік губіцца у цёмнай глыбіне, -

Я веру, ў цяжкі час ён гляне на мяне.