ПАДВЕЙ

Разгулялася вясёлая мяцель,

Прабудзіўся, ў поле кінуўся Падвей.

Ў галаву яму ударыў снежны хмель, -

I не змог ён буйнай радасці сваей.

Пляша, скача. Снег зрываецца, ляціць.

Веюць ў полі снегавыя рукава,

А Падвей нясецца, кружыцца, гудзіць,

Запявае, удалая галава!

Рвецца белы, рвецца, трэплецца насоў,

Разляцелісь яго кудры-валасы,

3 трэскам падаюць галіны ад кустоў,

Енчаць, плачуць на раздоллі галасы.

Доўга, доўга будзе цешыцца Падвей!

Калі ж зваліць хмель ў пуховую пасцель,

Белы снег яго схавае між палей,

Замяцець, уложыць буйная мяцель.