АКТАВА

Як моцны рэактыў, каторы выклікае

Між строк ліста, маўляў нябожчыкаў з магіл,

Рад раньш нявідных слоў — так цемень залівае

Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл,

І праз імглу яго патроху праступае

Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл.

Здароў, радзімыя! Мацней, ясней гарыце

І сэрцу аб красе прыроды гаварыце!