ПЕНТАМЕТРЫ СТАРАЯ СПАДЧЫНА

Мы зерна древние лелеем,

Мы урожай столетий жнем.

В. Брусаў

 

***

Чыстыя слёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай,

Але, упаўшы у пыл, брудам зрабіліся там.

 

* * *

Хіліцца к вечару дзень, і даўжэйшымі робяцца цені;

3 болем пад захад жыцця ўспомніш пра гэтае ты.

 

* * *

3 нізкага берагу дно акіяна вачам не даступна, —

Глуха укрыла яго сіняя цемень вады.

Але ўзбярыся ўгару на вяршыну прыбрэжнай страмніны, —

Кожны каменьчык на дне, пэўна, пабачыш ты стуль.