Шмат у нашым жыцці ёсць дарог

Шмат у нашым жыцці ёсць дарог,

А вядуць яны ўсе да магілы.

І без ясных надзей, без трывог,

Загубіўшы апошнія сілы

Мы сайдзёмся, спаткаемся там

І спытаем сябе: для чаго мы

Па далёкіх і розных пуцях

Адзінока йшлі ў край невядомы?

І чаму паспяшаліся так,

Папружаючы ўсе свае сілы,

Калі ціха паўзушчы чарвяк

Ўсё ж дагнаў нас ля самай магілы?