Была калісь пара: гучэла завіруха

Была калісь пара: гучэла завіруха

І замела маей мінуўшчыны сляды.

Усціхла ўжо яна... Плывуць у даль гады,

А ўсё не б'юцца скрыдлы духа:

Куды цяпер ісці? Куды?

 

Ў душы гарыць агонь нуды — пануры, чорны.

Ці мне крыніцай слёз сваіх яго заліць

І плугам цяжкага мучэння сэрца ўзрыць?—

Мо ўзойдуць там надзеі зёрны!..

Куды ж ісці і што рабіць?