Мы доўга плылі ў бурным моры

Мы доўга плылі ў бурным моры,

І ўраз — жаданая зямля!

Вы пэўны пуць казалі, зоры,

Зарука ў тым, — трэск карабля,

Што сеў на скалы ў змрочным моры.

Прывет, жаданая зямля!

І бестрывожна бачаць зоры,

Як тонуць людзі з карабля.