Вы панове, пазіраеце далёка

Вы панове, пазіраеце далёка

Ў блеску сонца з велізарных плеч народных,

Але святло крые шмат чаго ад вока —

Днём не бачыце Вы зорак пуцяводных.

 

Загляніце же, будзь ласка, Вы у студню:

Ўжо даўно яна счарнела і згнівае,

Але дно яе і ў ночы і ў палудню

У вадзе люстранай зоры адбівае.

 

К тым, каго жыццё заціснула глыбока

Ўніз, у норы падзямельныя пад Вамі,

Вы, панове, хоць і бачыце далёка,

3агляніце ў душы - студні са слязамі.