Жывеш не вечна, чэлавек

passe sans laisser même

Son ombre sur le mur

V. Hugo*

(*...праходзіць, не пакідаючы нават

Свайго ценю на сцяне

В.Гюго)

Жывеш не вечна, чэлавек, —

Перажыві ж у момант век!

 

Каб хвалявалася жыццё,

Каб больш разгону ў ім было,

Каб цераз край душы чуццё

Не раз, не два пайшло!

 

Жыві і цэльнасці шукай,

Аб шыраце духоўнай дбай.

 

І ў напружэнні паўнаты

Свайго шырокаго жыцця

Бяз болю, ціха зойдзеш ты

Ў краіну забыцця.