Свяча бліскучая зіяе

Свяча бліскучая зіяе,

Каб расступілася імгла;

Ў яе агні — краса жывая,

Яна прыгожа і святла.

 

Ўблізі матыль дрыжыць ад болю

Прываблены з імглы агнём,

Ён рынуўся туды бяз волі

І смерць сваю спаткаў у ём.

 

Свеча гарыць. 3 яе ліецца

За кропляй кропля як раса,

А матылёк ужо не б'ецца:

Табе ахвяра ён, краса!