Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя

Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя,

Як вецер валіць поўны колас да раллі,—

Удыхнула моц у грудзі сына мацер Гея,

І вось, цвярды як дуб, яшчэ, чым перш, сільнее

Ён, напружыўшыся, падняўся ўраз з зямлі.

 

Паломаны жыццём, чакаючы магілы,

Радзімая зямля, прынікнуў я к табе,

І бодрасць ты ўліла ў слабеючыя жылы,

Зварушыла маей душы драмаўшай сілы,

І месца ў ёй з тых пор няма ўжо больш жальбе.