Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы

Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы

Дыямант каштоўны,

Але белым днём красою нам чаруе, вабіць вочы

Блеск яго цудоўны.

Бо калі на гэты камень упадзець праменне сонца,

Ураз ён блісне дзіўна

І вясёлкавыя іскры рассыпаць пачне бясконца

Ярка, пераліўна.

Так здаецца ў змроку ночы цёмным і народ мой родны,

Бедны і няшчасны;

Але, як устане сонца, ўраз прачнецца дух народны,

І засвеціць ясна!