ЦЕМЕНЬ

Я сяджу без агню.

Я стаміўся, прамок.

Над зямлёю - імгла, у душы маёй змрок.

О, як пуста у ёй!

О, як холадна жыць!

Але вось цераз цемень маланка блішчыць,

Асвячае мне вобраз

Хрыста... яго крыж...

Ажываеш, здаецца, душою гарыш.

Але толькі чаму ж так малы гэты час?!

Зноў навокал цемнь.

Свет зірнуў і пагас.

Не глядзіць на мяне ясны вобраз Хрыста.

Над зямлёю імгла, у душы пустата.