Нашых дзедаў душылі абшары лясоў

Нашых дзедаў душылі абшары лясоў,

Не давалі ім жыці праўдзівым жыццём,

І яны тыя пушчы звадзілі агнём,

Іх кругом падпаліўшы з далёкіх канцоў.

 

І пылалі па нашаму краю лясы,

Покуль сонца здалела ўсё ў ім асвяціць;

І святлей і прасторней тады стала жыць,

А на попелі буйна ўзраслі каласы.

 

3 гэтых дзедаў суворых прыклад нам бы ўзяць, —

Не хіліцца з бяды, не пужацца агня,

Бо мы толькі тады дачакаемся дня,

Калі нас не здалее змаганне злякаць.