Рушымся, брацця, хутчэй

Рушымся, брацця, хутчэй

Ў бой з жыццём пакідаючы жах;

Крыкі пужлівых людзей

Не стрымаюць хай бітвы размах...

 

Проці цячэння вады

Зможа толькі жывое паплыць,

Хвалі ж ракі заўсягды

Тое цягнуць, што скончыло жыць.