Зразаюць галіны таполі адну за адной...

Зразаюць галіны таполі адну за адной...

Без скаргі яны на зямлю чарадою лажацца,

Бо смерць іх патрэбна, каб дзерэва новай вясной

Магло бы хутчэй развівацца.

 

Таварышы-брацця! Калі наша родзіна-маць

Ў змаганні з нядоляй патраціць апошнія сілы, —

Ці хваце нам духу ў час гэты жыццё ёй атдаць,

Без скаргі палеч ў магілы?!

 

Место знаний в Сети - электронных книги в форматах DJVU и PDF.