КАГАНЦУ

Змоўк пясняр, затаіў свае песні,

Ён іх болей ужо не пяе.

Але рвуцца яны і калісь на прадвесні

Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсне,

І струёй лынуць вершы з яе.

 

Гэтак часам уходзіць у землю крыніца,

Дзесь у нетрах таемна бяжыць,

Але мусіць урэшце на волю прабіцца,

Шмат яшчэ па зямлі будзе ліцца-каціцца

І радзімаму краю служыць.