С. E. ПАЛУЯНУ

Глянь, як зорка у цемні ляціць,

Ўсіх чаруючы светлам сваім,

Быццам змей залаты зіхаціць

І стухае у небі глухім.

 

Але ўспомніць яшчэ зорку свет,

Бо у сэрцах гарыць яе след.

Так свабодна, так ярка пражыць —

Лепшай долі няма на зямлі.

 

Ўсё кругом на мамент асвяціць

І пагаснуць у цёмнай імглі.

Ўсё зьнікае, праходзіць, як дым,

Светлы ж след будзе вечна жывым.


Приглашаем Вас на сайт, посвященный экотуризму