НАШАЙ НІВЕ

Віншую ад душы, панове,

3 трохлеццем вашае дзіця -

Газету ў беларускай мове.

Віншую ад душы, панове,

Яе, і ў простым, шчырым слове

Жадаю доўгага жыцця.

Віншую ад душы, панове,

3 трохлеццем вашае дзіця.