ДЗВЕ СМЕРЦI

Учора на Мяшчанскай вул. д. № 17,

атруцілася сінільным квасам I. I.Іванова.

Прычыны самагубства невядомы.

Калі патрыцый смерць з прыветам спатыкаў

Прабіўшы жылы на руках,

Дрыжэлі спевы флейт, дзень ясны дагараў,

А праз вакно струёю вецер павяваў

I... мігдаловы горкі пах.

 

Ты, грозны жэрабій, учора ўзяты зноў;

На срога сціснутых губах,

Ня мгліцца люстра гладзь; застыла ў жылах кроў;

Скрозь вее цяжкі дым ад спаленых лістоў

I... мігдаловы горкі пах.